Зрэшты, пазней, ва ўспамінах, уражанні Буніна таксама пераменяцца: «У мяне дагэтуль два Полацкі — той, прыдуманы, і сапраўдны. I гэты сапраўдны я таксама бачу цяпер ужо паэтычна…» А першы, выдуманы горад найперш будзе звязаны ў свядомасці пісьменніка з яго яшчэ дзіцячым захапленнем паданнямі пра Усяслава Чарадзея. (Напэўна, падавала голас кроў продкаў бо «Гербовнйк дворянскйх родов» паведамляе, што «год Бунйна йдет от Сймеона Бунйковского, мужа знатного, выехавшего в XV веке йз Лйтвы со своей дружйной».) Найзнакаміцейшаму са старажытных полацкіх уладароў будучы Нобелеўскі лаўрэат прысвеціць у 1916 годзе верш «Князь Всеслав»:
Але цяпер у Полацку раскашуе вясна.
Вы пройдзецеся па Віцебскай вуліцы — паўз прыватную жаночую прагімназію ў доме Кацнельсона, паўз друкарні Сраліовіча і Клячко (у апошняй, дарэчы, выдадзеныя кніга Вікенцьева пра кадэцкі корпус і ваш «Путеводйтель»), паўз цэлы шыхт з сямі аптэкаў і аптэкарскіх крамаў (усіх разам іх у Полацку дзевяць), паўз каланіяльныя лаўкі Бакаева, Гольдзіна, Эпштэйна і Кацнельсона, паўз мануфактурныя крамы Мінца, Сакалінскага, Лібермана і Ушацкай, паўз галантарэйныя — Коца і Капейкіна. Палюбуецеся на футры, выстаўленыя ў чысцюткай, як сляза, вітрыне крамы Дзімянштэйна. Потым павернеце на Верхнепакроўскую з яе канцылярыяй павятовага маршалка Бондырава, з будынкамі дваранскай апекі, настаўніцкай семінарыі, жаночай прыходскай і мужчынскай духоўнай вучэльняў.
У жаночай гімназіі на Ніжнепакроўскай вучыцца трынац — цацігадовая Люба Казьяніна. Не, яна не выб’ецца ў знакамітасці. Проста праз тттмат гадоў у Полацкі краязнаўчы музей трапіць яе выпускны атэстат з пяцёркамі па паводзінах, чыстапісанні, гігіене, маляванні, гімнастыцы і спевах, з чацвёркамі па законе Божым, геаграфіі, гісторыі, літаратуры, фізіцы, педагогіцы і рукадзеллю, а таксама са здавальняючымі адзнакамі па матэматыцы і нямецкай мове. У атэстаце будзе запісана, што выхаванка жаночай гімназіі мае званне хатняй настаўніцы і пасля кожнага года заняткаў у прыватным доме павінна падаваць дырэктару гімназіі справаздачы і ўхвальныя сведчанні пра сябе ад гаспадароў і павятовага маршалка.
Выконваючы гэтыя правілы, настаўніца праз дваццаць гадоў службы атрымлівала права на пенсію або на «поступленйе в дом прйзренйя бедных девйц благородного званйя на казенное содержанйе».
Гімназістка Люба ўжо не паспее заслужыць ні таго, ні другога, бо ўжо зусім блізкія «вйхрй враждебные» наладжанае жыццё перакуляць. А пакуль яна радуецца блізкаму лету і рыхтуецца да гімназічнай экскурсй ў Крым і на Украшу. У праграме — святыя пагоркі Кіева, поле Палтаўскай бітвы, севастопальскія бастыёны, скалы пад Ялтаю…
Каля гімназіі вы можаце сустрэцца з самавітай бяляваю дамай пад летнім парасонам. Гэта педагог Вільгельміна Фёдараўна Рульковіус. Між іншым, выпускніца Кембрыджскага універсітэта. Неўзабаве яна зробіцца начальніцай гімназіі, а за балыпавіцкім часам «буржуінка» з яе англійскім дыпломам і веданнем сямі моваў будзе жыць у галечы, зарабляючы на хлеб прыватнымі ўрокамі.
Вы ўглядаецеся ў твары прахожых, спрабуючы адгадаць, хто яны, прачытаць іх будучыню. Магчыма, вы спаткаеце выкладчыка літаратуры ў кадэцкім корпусе Івана Іванавіча Далгова. Гэта тутэйшая славутасць. Прыезджы выпускнік Пецярбургскага універсітэта, ён — палачанін па духу: даследуе і абараняе полацкія помнікі, дыхае пылам архіваў, чытае лекцыі, праводзіць экскурсіі. На жаль, дні Івана Іванавіча ўжо злічаныя. У наступным годзе горад правядзе яго ў апошні шлях, а «Вйтебскйе губернскйе ведомостй» надрукуюць прачулы некралог: