Нас, вучняў добра і смачна кормяць. Мы развучваем бальныя танцы і правілы паводзінаў сярод простага люду і ў найвышэйшым свеце. Мы займаемся плаваннем, верхавой яздой і фехтаваннем. У аўторак і ў чацвер — рэкрэацыі. Мы выпраўляемся з настаўнікамі ў лес ці на дзвінскі поплаў гуляем з мячом, наладжваем дуэлідвубоі на кіях.
Аднак на першым месцы, вядома, практыкаванні не фізічныя, а разумовыя.
Вучыцца нялёгка, ды надзвычай займальна, бо ўвесь час ідзе цудоўна наладжанае спаборніцтва паміж вучнямі і класамі. На пачатку навучальнага года прафесар дае класу складанае заданне. Двое тых, хто найлепей выканае яго, робяцца камандзірамі, або консуламі. Астатніх прафесар дзеліць па памылках прыкладна на роўныя пары, і з кожнае консулы выбіраюць аднаго ў сваю каманду. Потым дзве гэтыя паловы бяруць сабе назвы: «грэкі» і «македонцы», «рымляне» і «карфагеняне», «грэкі» і «рымляне».
Дапусцім, што наш клас падзяліўся на «грэкаў» і «рымлянаў». Кожны мае ў іншай камандзе асабістага спаборніка. Мы сядзім у аўдыторыі двума «станамі», на сцяне перад камандай — табель. Калі «рымлянін» не можа адказаць на пытанне, падымаецца роўны яму па здольнасцях «грэк», і так доўжыцца, пакуль прафесар не пачуе правільнага адказу. Нашы адзнакі зусім не такія, як у сучасных школьнікаў і болып нагадваюць балы ў спартовай гульні: 10 пахвал, 50 пахвал, 100 пахвал. Іх запісваюць у табель, і напрыканцы тыдня або месяца вызначаецца лепшая каманда, якая рассаджваецца на лаўках пераможцаў.
Асабістае спаборнідтва — рэч таксама захапляльная. У ім можна заваяваць не толькі медаль, кнігу ці абразок, але і нешта болып істотнае — ганаровае званне: імператара, аўдытара, цэнзара. Найвышэйшую прыступку гэтага п’едэстала займае дыктатар — той, хто адзін з усяго класа справіўся з цяжкай задачай.
Уладальнікі тытулаў маюць паважныя прывілеі. Імператары сядзяць у класе на першых лаўках, выступаюць ад калегіума на святах і ўрачыстасцях. Аўдытары перад урокам правяраюць у аднакласнікаў хатняе заданне. Цэнзараў не надта любяць: яны назіраюць за паводзінамі таварышаў і запісваюць правіны ў сшытак, які потым уважліва чытае прафесар або магістр.
Калі табе пашанцуе выбіцца ў дыктатары, атрьшаеш асобную лаўку побач з настаўніцкай кафедрай, не будзеш залежаць ад цэнзараў і аўдытараў а ў класным спаборніцтве зможаш аддаваць свае балы любой камандзе. Становішча ў дыктатара высокае, але разам з тым і надта адказнае. Раптам прафесар высветліць, што не ведаеш задання, і — канец усялякім прывілеям, ідзі, апусціўшы голаў пад кплівымі позіркамі, на «асліную» лаву.
На гэтай лаве, што зазвычай стаяла ў куце пры печы, прысаромлена сядзелі лайдакаватыя вучні. Зацятых гультаёў вянчалі саламянаю каронай. Самых нядбайных вадзілі па калегіуме ў аслінай шапцы са званочкамі і гучна абвяшчалі на лаціне: «Асёл з аслоў навекі вякоў!»
Час ад часу шкаляры зараблялі бярозавай кашы. Вінаватага каралі каля настаўніцкага стала, прычым самім педагогам біць вучняў забаранялася. Гэта рабіў запрошаны служка, узброены звычайнай розкаю або «дысцыплінай» — вераўчаным бізуном з канчурамі. Інструкцыя дазваляла прызначаць не болей за пятнаццаць удараў Такая метода выхавання выкарыстоўвалася досыць рэдка. Калі ў яе знаходзіліся залйпне заўзятыя прыхільнікі, езуіцкае начальства слала абежнік накшталт таго, што ў 1720 годзе атрымаў рэктар Віцебскага калегіума: «Вашы адносіны да выхаванцаў прымушаюць усю правінцыю чырванець ад сораму, паўсюль ужо праляцела чутка, якая шкодзідь імені ордэна, а саміх выхавальнікаў называюць не прафесарамі, аліктарамі»[17].
Не заклікаючы сучасных настаўнікаў неадкладна запасацца «дысцыплінамі», распавяду яшчэ сёетое з педагагічнай практыкі айцоўезуітаў.
У іх школах дзейнічаў прынцып канцэнтрацыі, што вымагаў ад выкладчыка засяродзіцца падчас уроку толькі на адной праблеме. У адзін дзень, напрыклад, праходзілі не болып аднаго граматычнага правіла. Прынцып практычнасці патрабаваў выкарыстання засвоеных ведаў у жыцці. Завяршыўшы тэму, вучні пісалі адпаведныя ёй лісты і вершы, выступалі з прамовамі і ставілі спектаклі. Перагружаць выхаванцаў забаранялася. Дзённая норма навучальнага матэрыялу ў другім класе складалася з аднаго правіла і чатырох сказаў антычнага пісьменніка. Гэтулькі ж прафесар задаваў на дом.
Педагогі кіраваліся таксама прынцыпамі індывідуальнага падыходу і паступовага ўскладнення заданняў. Вучні малодшых класаў пачыналі з дыктантаў, якія перакладалі на родную мову, а потым рабілі пераклад выпраўленага настаўнікам тэксту назад на лаціну. У класах паэтыкі і рыторыкі пісалі празаічныя і паэтычныя наследаванні старажытным аўтарам.