Палаў эшалон на зары,Палохаў разбуджаных птахаў,I вогненны, вольны парыўГуляў па вагонах, па дахах.I дым апускаўся на дол,Панурыя вораны грознаРазносілі вестку наўкол:— Пагроза, пагроза, пагроза!I нават да ціхай нары,Дзе сон над усім уладарыў,З вятрамі дайшлі на зарыI водблеск, і дым ад пажару.Ёй душна... Чыясьці спінаСвятло засланяе ад Дзіны.Яна не адна, не адна!I нехта глядзіць на дзяўчыну.Ён дыхае цяжка.I кроўНа твары юнацкім і светлым.Ён шэпча:— З якіх ты краёў?Быць можа, ты з гета? —Ён бачыць збянтэжаны твар.Жалобныя, цёмныя бровы.— За смерць, за пакуты ахвярЯ помсціў сурова.—I Дзіна палоскі ірве З дзявочай кашулі старанна,На русай яго галаве Яна перавязвае раны.Схілілася Дзіна над ім.Здаецца, у сне ён з'явіўся.А водсвет пажару зусім З праменнямі першымі зліўся.I ранак празрыстым святломПакрыў снегавое раздолле.Дзесь заяц шмыгнуў за ствалом...Ідуць яны разам паволі.Ён кажа, што блізка атрад...Што зробіш? Ён крочыць-бы рад —Ды толькі ў вачах пацямнела.Цяжэе ягонае цела.У лесе ёсць вуха, заўжды Яно прыслухаецца ўпарта.Са зброяй прыбеглі сюды Хлапцы з партызанскае варты.А сосны струменілі пах,I лес напяваў яму песні.Хлапцы на сваіх кажухахЯго да зямлянкі панеслі.Іх добрых вачэй цеплыняI сэрца дружбацкая сілаЯго да жыцця абудзілаНа ўсходзе наступнага дня.
***
Дабру невядомы ні стома, ні жах,Ідзе яно шляхам уласным Па свеце,Хаця і цярністы той шлях,Але ён магутны і ясны.Благога ў жыцці не зрабіла дзіця,З дабром яе зліты імкненні.З бяды я выношу яе, нібы сцяг,У светлыя дні вызвалення.Мінае зіма, і вятры ўжо не дзьмуць,Загояцца раны краіны.Няхай пакаленні аповесць складуцьАб справах сумленных дзяўчыны.
***
На небе вячэрняя ўсходзіць зараI кліча ў паход партызанаў.У лесе старым застаецца сястра,I сэрца яе ўсхвалявана.Няхай ім не выпадзе стрэцца з бядой,Хай вернуцца цэлымі людзі.Смалістыя сосны гамоняць над ёй,I льецца іх водар у грудзі.Яна ўжо не можа без справы сядзець,I пальцы смуткуюць па нечым.У бой захацелася ёй паляцець.Яна ў непакоі трапеча.От коннік імчыцца. Хрыпіць яго конь,— У пене, у мыле нясецца.У конніка ў чырвані левая скронь;I Дзіна зрываецца з месца.I конніка хутка знімае з сядла,Нясе да лясное хаціны,Ён дыхае ледзьве. Ёсць іскра цяпла, —I значыць ён выжыве ў Дзіны!