Читаем Пасля Жыццё полностью

− Пайшлі яны да д’ябла. Усе на роце аўтаматчыкаў выязджаюць. У мяне галава не затычка. Як-ніяк жыць хочацца.

Ён ускочыў, адышоўся вышай і сеў на накапаную зямлю тварам да вёскі. Пэўна, з вышыні заўважылі нейкі рух тут, і кароткая кулямётная чарга пранізала паветра над самымі іх галовамі; на тым баку рова з кручы пасыпалася жарства. Грэчка, спахапіўшыся, упаў на бок, Клімаў сеў ніжай. Чарга змоўкла. Настала няёмкая для абодвух паўза. Клімаў па-зіраў кудысь на пагоркі па той бок рова. Яршыстая ўпартасць Грэчкі яго не здзівіла. Гэты малодшы лейтэнант быў самы трудны з усіх узводных у роце, Клімаў ведаў яго яшчэ з фарміроўкі, пазнаёміўшыся, калі яшчэ сам быў камандзі-рам узвода. Стаўшы ротным і не раз сутыкнуўшыся з ім, лей-тэнант адчуў, што найлепшае, што можна супрацьпаставіць яго ўпартасці, гэта неаслабная суровая цвёрдасць. Вядома, ён мог бы і проста загадваць, не дапускаючы абмеркавання, але таго не хацеў, бо ўсё ж як-ніяк яны былі знаёмыя, свае хлопцы, і думалася, што можна абысціся без гэтага, па-сяброўску.

− Паспрабуем ад лесу, − сказаў ён, коратка зірнуўшы

на ўзводнага. − Там шпокаўка не дастане. Ад вёскі ёй не від-но. Праўда, так будзе далей. За адзін брасок не адолееш. Але паспрабуем.

Грэчка стаў на калені і рэзкімі нярвовымі рухамі ўздзеў у рукавы ватоўку. Твар яго гарэў ад абурэння і нязгоды, светлыя вочы пад белымі брывамі зыркалі халодным агнём.

− Так даспрабуешся, што ў роце нікога не застанецца. Людзей па-дурному нішчыць. Брухамі глыжы церці. Да дурыкаў надакучыла гэта. Ісці дык ісці. А то туды, як чарвякі, а адтуль, як зайцы, − бурчэў ён, не пазіраючы на камандзіра. І раптам загаварыў гучна і рэзка:

− Зноў жа патронаў няма. З чым ісці? Па тры абоймы

на вінтоўку. Аўтаматных па жмені.

− У Сахно вунь па адной засталося.

− Мне Сахно не ўказ. Хай аб тым у самога галава баліць. І што ты не растлумачыш капэ? − так ён зваў камандзіра палка.

− Ты кулямёт зберажы, − казаў Клімаў сваё. − Апошні застаўся. Дыскі з чатыры збяры для яго.

− Што ты яму не ўтлумачыш, кажу? Дрэйфіш? Ты яшчэ яго не ведаеш: паддасіся, дык ён цябе заганяе. Дай я з ім па-гавару. Я ў яго артпадрыхтоўкі патрабую…

Грэчка раптам ускочыў з гліны і [падаўся] да бруствера за аўтаматам. Клімаў крыва ўсміхнуўся аднымі вуснамі.

− Што тлумачыць? Усё растлумачыў.

Грэчка спыніўся на схіле.

− Ну?

− Ну і ну. Загадаў атакаваць.

Малодшы лейтэнант плюнуў і вяла апусціўся на зямлю. Памаўчалі. Пасля ўзводны насцярожана зірнуў убок цераз голаў Клімава.

− Сібірачка чэша, − зусім другім тонам − сцішана і без сле-ду злосці сказаў ён. Клімаў таксама азірнуўся і паспешліва захінуў падраныя полы паўшубка. Унізе ўздоўж ручая торапка ішла сюды Паша.

Абодва камандзіры некалькі часу глядзелі ўніз на кароценькую дзявочую постаць у падрэзаным і туга падпярэзаным дзягай шынялі, касцы, непамерна вялікай на яе галаве. Паша была тоўсценькая, з празмерна поўнымі сцёгнамі; пераскокваючы рытвіны і камяні, яна няспрытна закідвала ў бакі ногі і размахвала аднае рукой, прытрымліваючы другой на баку сваю таўшчэзную санінструктарскую сумку. Лейтэнанты змоўклі, назіраючы, як дзяўчына ўскарабкваецца па крутым адхоне, як, узлезшы, папраўляе споўзлую на лоб каску і расслабленым змораным крокам падыходзіць да іх. Яе шырокі, быццам расплюснуты твар, як заўжды ззяў здаровай маладой чырванню, адзінай адзнакай дзяво-чага хараства, якім так скупа надзяліла прырода гэту дзяў-чыну.

Яна падышла да Клімава.

− Вы мяне шукалі?

Клімаў, зірнуўшы на яе, апатычна адвёў позірк.

− Я не шукаў.

Паша ссунула наперад сумку і стомлена апусцілася побач.

− А я з раненымі завазілася. Пакуль пасцягвала… Ой, і вы паранены! − спахапілася яна, убачыўшы яго парваныя полы.

− Не паранены, − няласкава адказаў Клімаў.

− Кроў жа…

− Кроў чужая. Тэлефаніста з роты сувязі…

Паша адкінулася на каленях і нахмурыла рэдкія броўкі.

− Што, памочнік смерці, многа мілёнкаў забінтавала? − грубавата запытаў у яе Грэчка. Паша ўздыхнула.

− Дванаццаць чалавек. Трое ляжаць: цяжкія. Ноччу трэ-ба эвакуіраваць. Хайрудзінаў памёр. Толькі перавязала, гля-джу, ужо ўсё. А Сокалаў на дарозе застаўся. Спачатку поўз яшчэ. Я − да яго, а яны з кулямёта. Дапаўзла − ужо гатовы.

− Сволачы, такую іх!.. − не зважаючы на прысутнасць жанчыны, салёна вылаяўся Грэчка. Паша заламала бровы

і пачала скубсці з долу сухую леташнюю траву. Вецер падхопліваў яе з апэцканых ёдам пальцаў і кружыў над ровам. На Клімавым твары пульсавалі жаўлакі.

− Значыць перавядзеш узвод на той фланг, − закалянеў-шы нахмураным тварам, сказаў ён. − Праз гадзіну пачнем.

Грэчка падняўся на калені і, асабліва злы ў свае зацятай маўклівасці, пачаў зашпільваць рамень на ватоўцы, пасля моўчкі падабраў з бруствера ППД і палез у акопчык па грана-ты і сумку. Калі ён схаваўся ў зямлі, Клімаў таксама ўстаў, паправіў на плячах свае кавалерыйскія партупеі і пачаў торапка збягаць уніз. За ім з асцярогай, рызыкуючы ўпасці, пайшла Паша.

Перейти на страницу:

Похожие книги