Читаем Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага полностью

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.

Стэфан Корф

Магический реализм / Современная русская и зарубежная проза / Мистика18+

Стэфан Корф

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага

© Корф C., тэкст, 2018

© Корф В., малюнкі, 2018

© ПУП «Кнігазбор», 2018

18 ліпеня 1827 года

– Хадзем да нас.

Яе вочы былі глыбокія, чорныя, як калодзеж летнім днём, і такія ж халодныя; рукі плавалі ў танцы хваляў і віроў, даўгія зялёна-блакітныя валасы беглі ручайкамі па шыі, плячах, руках, сцякалі да грудзей ды танклявай таліі; мокрая сукенка аблягала цела, паказваючы амаль усё, што дазволена бачыць наземным жыхарам. Яна не змянілася ні на кроплю.

– Ці я не падабаюся табе? – вусны дзяўчыны здзіўлена прыадчыніліся.

Ян Міхал Ліпініч адчуваў сябе маладым. Не было той стомленасці, не балелі ногі, а зморшчыны разгладзіліся. Старыя шнары на правай руцэ наліліся чырванню. Ён скінуў трэць стагоддзя і зноў быў тым самым дваццацічатырохгадовым уланам, што перакрочыў мяжу багнавага краю. Янка, малады, дужы, аматар двубою і хуткіх коней, а не сталы і стомлены ветэран Ян з процьмай гісторый і загінулых сяброў.

– Не, не! Ты несапраўдная. Ты мана! – змусіў Янка працаваць непаслухмяны язык.

Дзяўчына глядзела на хлопца, як котка на вераб’я, – асцярожна і павольна падкрадалася, каб быць побач, каб адным кіпцюром перабіць шыю маленькай птушцы.

– Ты баішся мяне? – здзіўленне змянілася на ўсмешку. – Як такі моцны і прыгожы ваяр можа баяцца мяне? Я ж маленькая і слабая істота, кожны можа мяне абразіць.

Яна зрабіла крок наперад.

– Ды яны і крыўдзяць, – мяккі дзявочы голас пасуровеў. – Злыя людзі… Яны не глядзяць на мяне, сварацца з-за мяне. Ім толькі адзінае трэба!

Багна зацягвала ногі хлопца, не давала зрабіць і крок.

Журавінавы водар прабіўся да ўлана – дзяўчына апляла яго валасамі, учапілася за ягоную руку, як котка хапаецца за галіну.

– Не… Не трэба… Ты…

– Але ж ты не такі, – зацурчаў голас. – Я ведаю. Ты іншы. Ты абароніш слабую дзяўчыну, ты будзеш клапаціцца пра мне. Праўда, ваяр?

Дзяўчына глядзела на Янку вялізнымі вачамі, што патрабуюць не сумнявацца і верыць. А ён… Ён патанаў у гэтых калодзежах, не мог выбрацца, глядзеў наверх, але не бачыў ні сонца, ні месяца, ні зор. Толькі чорныя кругі вачэй. Водар журавін і верасу цягнуў хлопца яшчэ глыбей, заганяў па пояс у багну.

– Адкажы «так», улан. Я пазнаёмлю цябе з сёстрамі. Яны таксама прыгожыя, але ж я найпрыгажэйшая з іх. Пайшлі да нас, і ты атрымаеш усё: спакой, дабрабыт, багацце. Ты будзеш першым сярод лепшых.

Тонкая халодная рука змяёю абвіла шыю. Зусім блізка: нос амаль кранаўся носа, вусны хлопца былі насупраць вуснаў тваневай дзяўчыны, чорныя вочы глядзелі ў зялёныя. Але ён не адчуваў дзявочых подыхаў, толькі журавіны і верас. Над вухам у яго гучала «Пагадзіся… пагадзіся…».

– Пацалуй мяне… – раскрыліся пунсовыя вусны.

Хлопец абняў тую, што абдымала яго. Вочы – каб бачыць прыгажуню. Вусны – для пацалункаў. Жыццё – дзеля яе… Ён не адчуваў, як крапівою пякуцца зялёна-блакітныя валасы, як сціскае руку змяя, як павекі абляпілі камары – яго рот напаўняўся дрыгвою. Такі знаёмы смак…

19 ліпеня 2011 года

– Адкуль вы едзеце? – шэры чалавек зазірнуў у секцыю плацкарты.

– З адпачынку, Чэхія, Польшча, Аўстрыя.

Па калідоры прапаўзла такса ў бронекамізэльцы.

– Колькі дзён былі?

– Чатырнаццаць, – адказала дзяўчына ў чаканні другога прыходу даўгога сабакі.

– Рэчы купілі якія? Электроніка, адзенне, упрыгожванні? – ацаніў плацежаздольнасць шэры чалавек.

– Толькі іконы схавалі, – перавярнуўся на другі бок хлопец на верхняй палічцы.

– Дурань! – кінула дзяўчына.

Такса прабегла ў адваротны бок з карункавымі майткамі ў зубах.

– Зараз з рэчамі на выхад і ў залу – даваць пісьмовае тлумачэнне, – пасуровеў шэры.

– Ды гэта ён жартуе дрэнна. Нічога не набывалі.

Сувеніры, алкаголь, цішоткі, – незаўважна падпіхнула яна заплечнік пад лаву.

– На якую суму?

Такса прайшла за мытнікам на задніх лапах.

– На якую суму, пытаю.

– А, так, даляраў, мабыць, дваццаць.

– Забароненае нешта везяце? Наркотыкі? Зброю? – недаверліва спытаў мытнік.

Такса зайшла на пярэдніх лапах у секцыю.

– Дзень добры, шаноўнае панства. Не жадаеце піва, ці яшчэ чаго пакрапчэй? – спытала яна басам.

– Дзевушка, вы чуеце? – мытнік памахаў далонню.

– Не… Так… Э… Чую. Не, не вязём, толькі сувеніры, – не адрываючы погляду ад сабакі, адказала дзяўчына.

– Добра. Шчаслівай дарогі, – вымавіў адточаную фразу шэры чалавек.

Такса павярнулася і пайшла за мытнікам.

– Калі надумаеце, я буду ў першым вагоне, – кінуў на развітанне сабака.

– Угумц, – адказаў заплечнік.

Дзяўчына заплюшчыла вочы і паабяцала ў наступны раз каштаваць у Празе кексы толькі з разынкамі. Заплечнік з ёй згадзіўся.

20 ліпеня 1794 года

Перейти на страницу:

Похожие книги

Незримая жизнь Адди Ларю
Незримая жизнь Адди Ларю

Франция, 1714 год. Чтобы избежать брака без любви, юная Аделин заключает сделку с темным богом. Тот дарует ей свободу и бессмертие, но подарок его с подвохом: отныне девушка проклята быть всеми забытой. Собственные родители не узнают ее. Любой, с кем она познакомится, не вспомнит о ней, стоит Адди пропасть из вида на пару минут.Триста лет спустя, в наши дни, Адди все еще жива. Она видела, как сменяются эпохи. Ее образ вдохновлял музыкантов и художников, пускай позже те и не могли ответить, что за таинственная незнакомка послужила им музой. Аделин смирилась: таков единственный способ оставить в мире хоть какую-то память о ней. Но однажды в книжном магазине она встречает юношу, который произносит три заветных слова: «Я тебя помню»…Свежо и насыщенно, как бокал брюта в жаркий день. С этой книгой Виктория Шваб вышла на новый уровень. Если вы когда-нибудь задумывались о том, что вечная жизнь может быть худшим проклятием, история Адди Ларю – для вас.

Виктория Шваб

Фантастика / Магический реализм / Фэнтези