Читаем Летнія прыгоды ў сучасным духу полностью

3 палёгкаю ўздыхнула, калі ўбачыла на палявой дарозе матацыкл. Віктар чакаў яе. 3 ім Анюта пазнаёмілася ўчора, калі вярталася са Слуцка, — Віктар падвёз яе з напакаванай сумкай ад аўтобуснага прыпынку да хаты. Віктар у калгасе «забяспечваў» работу шабашнікаў, якія будавалі цялятнік. Сам ён ужо два гады як скончыў вучобу, працуе інжынерам у канструктарскім бюро. ПІабашвічаць пачаў яшчэ з першага курса, а цяпер сам арганізатар «шабашкі». У яго жонка, сын, пабудаваў кааператыўную кватэру. Зарабляе грошы на машыну. Да горада сорак кіламетраў, на матацыкле заехаць не праблема. Матацыкл на час работы выпрасіў у калга­се — каб у час даставаць матэрыялы. Цялятнік калгасу пазарэз патрэбен да восені.

Віктар павітаўся, пажартаваў:

— А я думаў, ты ўжо на танцы завярнула.

— Давай разам.

— Можна, калі табе хочацца.

— Не. Там ужо не мая кампанія.

— I тым болей не мая, — Віктар па-свойску ўсміхнуўся.

— Давай я лепш правязу цябе на матацыкле, — прапанавала Анюта.

— Умееш?

— Паглядзіш.

Яна страсянула адной нагой, потым другой — вытрасла пыл з басаножак, узялася за руль, села, пару разоў газанула, быццам прывыкала да матора, страсянула галавой:

— Садзіся!

Матацыкл асеў пад Віктарам. Ён памкнуўся абняць яе. Анюта коратка азірнулася цераз плячо:

— Ну!

Віктар прывяў рукі. Яна з месца ўзяла рыўком, унацяжку пераключылася з хуткасці на хуткасць. Пакуль набірала разгон, разоў колькі абмацала тармазны рычаг, каб прывучыць да яго нагу. Адчула, што матор набраў магутнасць. Колы пухка разбівалі дарожны пыл, падкручвалі пад сябе бе­лую стужку палявой дарогі. Анюта з усмешкаю думала пра тое, што Віктару, як і кожнаму, хто прывык ездзіць за рулём, няўтульна ехаць ззаду, памкнулася азірнуцца, пачула, што Віктар нешта крыкнуў, i адчула, як ірванула з рук руль, лёгка кінула наперад. Яна не магла яшчэ зразумець, што адбылося, адчувала пясок у роце, у носе, пыл на твары.

Яна ўбачыла, як Віктар, накульгваючы, падбег да яе, правёў рукамі па плячах, па руках, па спіне.

— Ну як? —толькі i здагадалася спытаць Анюта.

— Лепш не бывае. Газанула! —ён выплюнуў пясок, выцер губы, з палёгкай уздыхнуў і засмяяўся. Тады засмяялася i яна, спачатку нервова, а потым, як убачыла, як Віктар матляе галавой, каб вытрасці з валасоў пя­сок, смяялася шчыра, да знямогі.

— А ты i рот разявіў!

Віктар падаў Анюце руку, дапамог устаць, падняў, завёў матацыкл. Анюта села на задняе сядзенне.

— Памыцца трэба было б...

— Паехалі купацца, — прапанавала Анюта.

— Давай.

Віктар праехаў па дарозе, потым скіраваў на палявую мяжу, з аднаго боку якое цягнулася ячменнае поле, а з другога — бульбянае. Калі скончыўся бульбоўнік, матацыкл пабег па аселіцы. Віктар ехаў па адной з тых сцяжынак, якія застаюцца на паплавах ад каровіных ног. Па гэтай сцежцы яны нырнулі ў вузкую белую палоску туману. Віктар прыбавіў газу, і ма­тацыкл выскачыў на вышэйшае, зноў павеяла душнаватай летняю цеплынёй. Неўзабаве матацыкл спыніўся на невысокім пясчаным беразе ля рачной завоінкі.

У начным небе недзе высока жыло яшчэ святло, і пад ім роўна і спа­койна паблісквала вада, а на тым беразе, дзе пачынаўся сенакос, ціха стаялі лазовыя купчастыя кусты. Адтуль абзываўся адзінокі паплаўнічы драч, здалёк па вадзе даносілася ціхае качынае пакракванне. Засцілаўся тума­нам луг за лазовымі кустамі ўдалечыні, роўна цякла вада, вечна і загадкава стаяла над зямлёй начная светласць і цішыня, якая поўніць душу неразгаданаю прыгажосцю, па якой вечна смуткуе жывая чалавечая душа.

Анюта раздзелася хутка, азірнулася на Віктара:

— А ты чаго стаіш? Перадумаў?

Знарок спытала моцна, каб парушыць цішыню, ведала, што ён любуецца ёй, паволі пайшла ў ваду, памацала яе нагой. У ваду ўвайшла ціха, прыемна адчувала пад нагамі хрумсткі мылец на дне. Паволі легла на ваду i нячутна паплыла.

Чула, як шумна плюхнуў у ваду Віктар, дагнаў яе, пафыркваў, пырскаўся вадой. Далей паплылі разам. Ён на баку, гледзячы на Анюту, яна роўна, быццам нікога i побач няма.

Анюта першая выйшла на бераг, паку ль плаваў Віктар, выкруціла за алешнікам купальнік. Калі ён вылез з вады, Анюта расчэсвала валасы. У начным святле паблісквала яе мокрае загарэлае цела. Яна адчула Віктараў позірк, крыху павярнулася, зірнула на яго з-пад рукі.

Віктар прыпыніўся, страсянуў галавой—усё ішло сваім парадкам. Ён падышоў да Анюты і моцна абняў яе. Анюта адчула, які ён увесь мускулісты і гарачы, хоць толькі што з вады. I сама адчула, як стала горача ў грудзях, як цела міжволі туліцца да яго. Віктар знайшоў яе губы сваімі, сухімі і гарачымі.

Яна адапхнула яго рэзка, з усёй сілы, i ён ад неспадзяванасці ледзь астояўся на нагах.

— Адвярніся, ну!—загадала яна.

Віктар крута адвярнуўся, па-салдацку хутка адзеўся. У кожным ягоным руху адчувалася крыўда і злосць.

— Паехалі, мне холадна, — Анюта папрасіла як мага безабаронней.

Віктар завёў матацыкл, знарок глядзеў у другі бок, чакаў, пакуль сядзе яна. I здрыгануўся ад нечаканасці, калі яна абняла і ўся прытулілася да яго. Асцярожна крануўся з месца і ехаў паволі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 знаменитых харьковчан
100 знаменитых харьковчан

Дмитрий Багалей и Александр Ахиезер, Николай Барабашов и Василий Каразин, Клавдия Шульженко и Ирина Бугримова, Людмила Гурченко и Любовь Малая, Владимир Крайнев и Антон Макаренко… Что объединяет этих людей — столь разных по роду деятельности, живущих в разные годы и в разных городах? Один факт — они так или иначе связаны с Харьковом.Выстраивать героев этой книги по принципу «кто знаменитее» — просто абсурдно. Главное — они любили и любят свой город и прославили его своими делами. Надеемся, что эти сто биографий помогут читателю почувствовать ритм жизни этого города, узнать больше о его истории, просто понять его. Тем более что в книгу вошли и очерки о харьковчанах, имена которых сейчас на слуху у всех горожан, — об Арсене Авакове, Владимире Шумилкине, Александре Фельдмане. Эти люди создают сегодняшнюю историю Харькова.Как знать, возможно, прочитав эту книгу, кто-то испытает чувство гордости за своих знаменитых земляков и посмотрит на Харьков другими глазами.

Владислав Леонидович Карнацевич

Неотсортированное / Энциклопедии / Словари и Энциклопедии