Читаем Імя грушы полностью

Тым часам аб’явіўся труп яшчэ адной дзяўчыны. Казалі, што была то маладзенькая і вельмі пекная габрэйка. Ейнае аголенае растурзанае нелюдзем цела знайшлі недалёк ад упадзення Нямігі ў Свіслач. Згадаўшы праракаванні Вайніслава, я дужа пералякалася з той яскравай чартаўні, якім праменіла чароднае смяртэльнае здарэнне з асобай жаночага полу. Пэўна ніхто з ладнага ліку мяшчан не паспеў звязаць новае жахоцце з папярэднім, бо паліцыя спешліва назвала ахвяру прастытуткай, забітай сваім гаспадаром. Каго б захвалявала смерць прадстаўніцы гарадскога дна?! Спадарыня Шрэйдар, напрыклад, гідзілася гэтай гісторыі і сувора забараніла весці пра тое якія-заўгодна размовы з пансіянаркамі: «Kein word über tej мерзости». Хросная мая толькі ўздыхала і паўтарала: «Куды ж коціцца наша родная Беларусія? Наш мілы Севера-Западны край…». Было не па сабе. Паўлуша, як заўсёды маўчаў. «Ой, гора-бяда. Якая ўжо ж розніца ці блудніца то, ці цнатлівіца? Яе ж так жорстка замардавалі», – у такім сэнсе выказвалася Каміла Свентаржэцкая. Спадар Ляхоўскі наагул выказваў версію, што ніякіх забойстваў не было, а толькі паліцыя мяркуе спаралізаваць менскі люд страхам. Я не была з тым згодная. Вайніслаў жа, які троху спазніўся на чарговы «соймік» «Дасканалага Крывіча», меў поўныя вочы слёз, што мяне адначасова збянтэжыла, спужала і расчуліла. «Гандлярка з Нізкага рынку. Дзяўчо зусім», – прамовіў ён і ніхто не насмеліўся патрабаваць тлумачэнняў. Усё-ткі паліцыя хлусіла. Завінаваціць паліцыянтаў было зусім немагчыма. Такі быў век, час, эпоха, калі хочаце. Мікалай І пайшоў на піва да Абрагама, але шынель ягоны (а зусім не таго змаскаленага хохліка Гогаля) вісеў над імперыяй. Тады гэта ўсведамлялася мала. Я была маладою і дурною. Толькі ў шэсцьдзясят трэцім, калі расейскія салдаты забілі маю сяброўку – прыродную расейку, нібыта за сувязь з мяцежнікамі, мне пачало здавацца, што Расея вязніца. (Сяброўка, дарэчы, з паўстанцамі не кантактавала, а абдзяліла ўвагай аднаго афіцэрыка). Цяпер я стары чалавек і не пабаюся вывесці сваім почыркам на гэтай цудоўнай паперы словы – Карфаген павінен стаць руінай. Я пішу гэта па-расейску, але не маю ані каліўца спагады і шкадавання да расейшчыны. І нават стаўшы прахам, я засмяюся, калі ў Пецярбурзе і Маскве запануе лацінскі алфавіт ці арабскі аліф.

Але ж вярнуся да таго часу, да таго смярдзючага, прапахлага порахам шынеля. Імперыя, як дзіцёнак, прайграла вайну ў Крыме. Хадзілі чуткі пра магчымасць новага французскага «вызвалення» (усім карціць менавацца вызвольнікамі, але ў выніку атрымліваецца бардэль мадам Петуховай). Верыць у тое не ставала ні досведу, ні сілаў, ні жадання. Новы імператар, хоць і любіў чытваць «Ах не сні сіх страшных сноў, ты мая Святлана», пра перамены ў дзяржаве гаварыў так нясмела, што нават я ў раўнанні з ім магла падацца ўзорам мужнасці. Ён нешта хацеў, але здавалася, што бацька ягоны з труны працягваў наказваць сыну, як паводзіцца. У Пецярбурзе, ясная рэч, штосьці пражэктавалі, але надта ж нягегла, вынікі чаго мы агледзілі, пачынаючы з сялянскай рэформы. Смешна. У Расеі касуюць прыгон, а ў Брытаніі адкрываюць the underground. Бог ня роўна дзеле, але ж Ён не цяля, бачыць круцяля. Гэта можа ў Санкт-Пецярбурзе адчуваўся вецер перамен. У нашай Беларусі, у нашым, як казалі сяляне, Западлым краі дзьмула хіба мо’ з палескіх балотаў. А ўлады чатары разы перахрышчваліся, асцерагаючыся ўсялякай праявы вальнадумства. Калі ж хрэст не дапамагаў, кайданы ўдала дапаўнялі партрэты ў інтэр’ерах з балотным водарам. Зразумелася гэта зноў-ткі пазней. Тады ж мы крыўдавалі, што паліцыя хавала праўду пра менскія забойствы. Напісала «мы», але крыўду ў нашым коле адчувала мабыць толькі я – наагул крыўдлівая па натуры.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне