Читаем Фаўст полностью

Грувасцяцца хмары. Не свецяцца зоры,Глядзіце, глядзіце! З прасторы, з прасторыСястра наша Смерць падлятае да нас.

Фаўст(у палацы)

Ці ўчатырох яны, ці ўтрох,Я з іхніх слоў пазнаць не змог.«Бяда» — пачуў мой слабы слых,І «смерць» — данёсся шэпат іх,Прыглушана, як голас духаў.А ў нас пакуль ніякіх зрухаў —Не ўмею змесці пыл з дарогНі нават скінуць путы з ног.Калі не ведаў я ніякіх чар,Я жыў з прыродай твар у тварІ чалавекам зваўся недарма,Дзе тая воля? Навакол — турма.Куды ні гляну — прывіды і здані,І сам заграз я ўжо ў балотнай твані.Бывае, дзень развее ўсё, змяце,А ноч ізноў кашмараў сець пляце.Іду на шпацыр я, а ўжо крумкачМне прадракае новы круг няўдач.Так чалавек у прымхах скрозь заграз,Дабра агонь у ім даўно пагас —І вось стаю, стуліўшыся ў жудзе.Там дзверы скрыпнулі… Там нехта йдзе…

(Уражана.)

Ці ёсць тут хто?

Турбота

                       Вядома, ёсць!

Фаўст

А хто ж ты, хто?

Турбота

Звычайны госць.

Фаўст

Ідзі адсюль!

Турбота

                   Адгэтуль не пайду!

Фаўст (спачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе)

Не заклінай! Бо выклічаш бяду!

Турбота

Падпаўзаю я нячутна,Уладару я магутнаІ па-рознаму чынюСваркі, бойкі, калатню.На палях, у моры, лесеМой праклён у сэрца ўлезе.Я не пешчу, не лагоджуІ да ўсіх сама прыходжу.Ты што, не ведаеш турботы?

Фаўст

Я ўсё жыццё імчаў бягом,Хапаў з налёту асалоды,Пустыя абмінаў прыгоды,Нектар кахання піў нагбом,Што ўзяць не мог, таго не браў!Жадаў, задавальняў свае жаданні,І зноў жадаў, і ў бурным парыванніШукаў вялікіх, важных спраў,Па свеце бег як апантаны —Цяпер я стаў разважлівы, рахманы.І хоць прайшоў я цалкам круг зямны,Але ж яшчэ не горне да труны.Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзеІ там братоў сваіх духоўных знойдзе!Калі дапытліва пражыць,Дык гэтым светам можна даражыць,Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць,А вечнасць нам не дадзена спазнаць.Мудрэц адлічвае гады свае,Яго з дарогі вечнасць не саб’е.І ён у руху гэтым і трывозеНе спыніцца здаволены на паўдарозе.

Турбота

Хто супроць маёй улады —Свету беламу не рады,Бо таго я днём і ноччуЦемрай вечнаю марочу,Вочы й зоркаму я выем.Хай ён скарбамі ўладае,Хай ён талент рэдкі мае,—Будзе ён як старац з кіем:Ў шчасці ўцехі ён не знойдзе,Пры багацці — з торбай пойдзе,Пільным справам і работамЁн заўсёды скажа: «потым».Пройдзе часу — мала-многа,Бач, не зроблена нічога.

Фаўст

Чаўпеш пустое без канца;Пакінь! Твой знаю нораў подлы!Задураць нават мудрацаТвае літаніі і модлы.

Турбота

Перейти на страницу:

Похожие книги