Читаем Фаўст полностью

З такою цацкай весялей!Агаламашыў — і далей!А баба аж дрыжыць усяКаля ашмоцця і рыззя.Дурніца, кінь пустыя рэчы,Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы.З райтарскай платай: бляск манет —Табе не шоўк і не сает!

Заграбуха

Ні з месца, цяжка, не па мне —Такі цяжар мяне сагне.

Хапайла

Ану, прыгніся на хвілінку,Паддам табе я гэту скрынку.

Заграбуха

Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж,Скручу я карак, трэсне крыж.

Скрынка падае і адчыняецца.

Хапайла

Ах золатка, ах залаціска!Грабі, пакуль нікога блізка.

Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)

Шырэй прыпол, хапай, збірай —Жыццё пачнецца — чысты рай!

Хапайла

Даволі! Годзе! Нам пара!

Заграбуха(устае)

Авой! У падале дзіра.Пакуль дахаты занясу,Дык па дарозе растрасу.

Целаахоўнікі імператара-пераможцы

Вы што тут робіце ў шатры?То ж — імператара куфры.

Хапайла

І мы за рызыку ў вайнеПавінны браць сваё ўдвайне.Такі спрадвеку ў войску звычай —Салдаты кормяцца здабычай.

Целаахоўнікі

У нас такое не ў залік,Бо наш салдат не рабаўнік;Служыць узяўся, то служы,Салдацкі гонар беражы.

Хапайла

Сумленнасць знаю вашу я —Ёй кантрыбуцыя імя.Усіх адзін хрысціў вас поп;І той герой, хто больш нагроб.

(Да Заграбухі.)

Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі,Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.

Выходзяць.

Першы целаахоўнік

Але чаму ты недавяркуНе ўрэзаў ад душы па карку?

Другі целаахоўнік

У ім такое штось было,Што ўраз мне сілу адняло.

Трэці целаахоўнік

І мне — аж зелена ўваччу.Дык дзе ж яго я правучу.

Чацвёрты целаахоўнік

Адно скажу, бо знаю сам —Дзянёк гарачы выпаў нам:Гармідар, вэрхал, сумятня,Наўкол крывавая разня.Плыла перад вачамі мгла,Зямля стагнала і гула.Цяпер варожае карэНасамі ўжо зямлю арэ.Спрыяла, пэўна, неба нам:Перамаглі, а як — няўцям.

Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.

Імператар

Перейти на страницу:

Похожие книги